Глеб Васілевіч (княжыч друцкі)

(пам. 1411) княжыч друцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глеб Васілевіч з князёў Друцкіх (XIV ст. — 15.1.1411) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Хуткія факты Глеб Васілевіч, Нараджэнне ...

Сын друцкага князя Васіля Міхайлавіча.

Імаверна, як і бацька служыў полацкаму князю Андрэю. Восенню 1377 года разам з дваром князя Андрэя выехаў з Полацка да Пскова, а адтуль зімою 1377—1378 гадоў праз Ноўгарад да Масквы. У 1380 годзе ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве. Імаверна, з князем Андрэем і бацькам у Вялікае Княства Літоўскае не вярнуўся, магчыма, застаўся ў Маскве з андрэевым сынам Міхаілам (пам. 1385).

Служыў вялікім князям маскоўскім Дзмітрыю Іванавічу і Васілю Дзмітрыевічу. У 1411 годзе загінуў у бітве з ніжагародска-суздальскімі князямі пад Лыскавам[ru].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads