Васіль I Дзмітрыевіч
вялікі князь маскоўскі (1389—1425) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Дзмітрыевіч (1371 — 28 лютага 1425) — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389, старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дачкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча.
Remove ads
Remove ads
Знешняя палітыка
Працягваў пашырэнне ўладанняў Вялікага княства Маскоўскага. Пакінуў па сабе памяць як пра ўладара цвёрдага і асцярожнага. У 1392 годзе далучыў Ніжагародскае і Мурамскае княства, у 1397—1398 — Бежацкі Верх, Волагду, Усцюг і землі комі. Двойчы спрабаваў сілай адабраць у Ноўгарада Дзвінскую зямлю, але не здолеў гэтага зрабіць. З прычыны небяспекі ад Залатой Арды ўступіў у саюз з Вялікім княствам Літоўскім (1392), які аказаўся нетрывалым, вялікі князь літоўскі Вітаўт у 1403—1404 захапіў Вязьму і Смаленск. Пасля разгрому ў 1391 і 1395 гадах Залатой Арды Цімурам адмовіўся ад выплаты даніны; пасля нашэсця ў 1408 года Едыгея вымушаны быў вярнуцца да выплаты даніны.
Remove ads
Унутраная палітыка
Пры Васілі I працягвала расці феадальнае землеўладанне. З узмацненнем улады вялікага князя адбываліся вывад з вядзення феадалаў часткі судовых спраў і перадача іх у рукі вялікакняжацкіх намеснікаў і валасцеляў.
Вынікі ўладарства
За 36 гадоў уладарства Вялікае княства Маскоўскага не зведвала ўнутраных зрушэнняў. За гэты час Масква толькі аднойчы, у 1408 годзе падвергнулася нашэсцю Арды, але Едыгей так і не здолеў захапіць горад.
Сям’я
14 чэрвеня 1394 года ў Маскве ажаніў сваю дачку Марыю з Лугвенам Альгердавічам[6][7][8][9]. Аднак расійскі даследчык Уладзімір Андрэевіч Кучкін падвергнуў сумневу версію існавання Марыі. Даследчык адзначыў, што ў тэксце Васкрасенскага летапісу даецца толькі пералік дзяцей Юрыя Патрыкеевіча, названага зяцем вялікага князя, тым часам як імя жонкі няма. Кучкін паказвае, што ні летапісы, ні ў акты, ні ў раннія радаводы не пацвярджаюць, што ў вялікага князя Васіля Дзмітрыевіча была дачка Марыя[10].
Remove ads
Зноскі
- Василий, имена великих московских князей // Варлен — Венглейн (БСЭ1) — 1928. — Т. 9. — С. 50.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 160, 577.
- Яз. Анна Васильевна // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 318–319.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 398.
- Софийская вторая летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 6. Софийские летописи. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1853. — 358 с. — С. 124.
- Воскресенская летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 8. Продолжение летописи по Воскресенскому списку. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1859. — 301 с. — С. 64.
- Патриаршая или Никоновская летопись // Полное собрание русских летописей, изданное по высочайшему повелению археографической комиссией. Т. 11. Летописный сборник, именуемый Патриаршей или Никоновской летописью. — Санкт-Петербург: Типография Эд. Праца, 1897. — 254 с. — С. 156.
- Полное собрание русских летописей / Академия наук СССР, Институт истории СССР, Ленинградское отделение. — Т. 25: Московский летописный свод конца XV века. — Москва; Ленинград: 1-я типография Издательства Академии наук СССР в Ленингарде, 1949. — 464 с., 2 л. ил. — С. 221.
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads