Глядавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гля́давіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Глядавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жыліцкі сельсавет у складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жылічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года цэнтр перанесены ў вёску Багатырэвічы, сельсавет перайменаваны ў Багатырэвіцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гродзенскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 8 верасня 1975 года перайменаваны ў Глядавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Глядавічы[2]. 26 лютага 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лунненскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 943 чалавекі[4], з іх 62,8 % — беларусы, 30,9 % — палякі, 5,1 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads