Залядынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заляды́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Залядынне.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глінненскі сельсавет у Іванаўскім раёне Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глінна. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Валасані (злілася з вёскай Залядынне)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глінненскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[2]. 4 кастрычніка 1982 года цэнтр перанесены ў вёску Залядынне, сельсавет перайменаваны ў Залядынскі[3]. 17 лютага 1986 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Адрыжынскага (3 населеныя пункты: вёскі Залядынне, Карсынь і Страмец) і Гарбахскага (2 населеныя пункты: вёскі Глінна і Журавок) сельсаветаў[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads