Глінішча (Баранавіцкі раён)
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глі́нішча[1] (трансліт.: Hlinišča, руск.: Глинище) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 7 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 20 жыхароў, 12 гаспадарак (2005).
Remove ads
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі З аднавяскоўцы.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 19 двароў, 148 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 20 жыхароў, 12 гаспадарак.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads