Малахавецкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малахаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мірны.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Малахоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валахоўскага сельсавета[1]. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[2]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Уцёскага сельсавета перададзена вёска Млынок[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Малахавецкага сельсавета было 13 населеных пунктаў[4]. У 1975 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзніклі вёска Прыгарадная і пасёлак Светлы[5]. 16 сакавіка 1987 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў пасёлак Мірны. 9 ліпеня 2012 года вёска Узногі была перададзеная ў склад Баранавічаў[6]. 26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багушы, Кадычыцы, Навасады, Рагозніца, Уцёс — ліквідаванага Уцёскага сельсавета[7].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3337 чалавек[8], з іх 89,9 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 2,0 % — палякі, 1,1 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1955 чалавек[10].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads