Гнат Пятровіч Юра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гнат Пятровіч Юра
Remove ads

Гнат Пятровіч Юра (8 студзеня 1888, с. Федвар, цяпер с. Падлеснае Александрыйскага раёна Кіраваградскай вобласці — 18 студзеня 1966, Кіеў) — украінскі тэатральны рэжысёр , акцёр , тэатральны педагог, народны артыст СССР (1940).

Хуткія факты Гнат Юра, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Прафесійную сцэнічную дзейнасць пачаў у 1907 годзе. Працаваў у тэатрах Украіны. Яркі камедыйны акцёр, Юра развіваў лепшыя традыцыі ўкраінскага сцэнічнага мастацтва. Адзін з заснавальнікаў (1920) і кіраўнікоў (да 1954, у 1954—1961 сумесна з М. М. Крушальніцкім) Новага тэатра ў Вінніцы, які стаў Тэатрам імя Франко (з 1923 у Харкаве, з 1926 у Кіеве). Сярод найбуйнейшых рэжысёрскіх работ: «97» Куліша (1924, граў ролю Капысткі), «Вій» Вішні паводле Гогаля (1925), «Жаніцьба Фігаро» Бамаршэ (1933, граў ролю Фігара), «Ой, не хадзі Грыца…» Старыцкага (1938), «Скрадзенае шчасце» Франко (1940, 1956), «Багдан Хмяльніцкі» (1939), «Макар Дубрава» (1948), «Калінавы гай» (1950) Карнейчука, «Вяселле Свічкі» Качэргі (1960). З 1938 выкладаў у Кіеўскім тэатральным інстытуце (з 1946 — прафесар). Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР (1-5-га скліканняў).

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads