Гнеў
адмоўна афарбаваны афект, накіраваны супраць адчуваемай несправядлівасці, і суправаджаецца жаданнем ліквідаваць яе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гнеў — адмоўна афарбаваны афект, накіраваны супраць адчуваемай несправядлівасці, і суправаджаецца жаданнем ліквідаваць яе.
У ісламе
У ісламе гнеў разумеецца як эмацыйная ўзрушанасць, выкліканая моцнай незадаволенасцю з-за крыўды або несправядлівасці. Лічыцца, што «імгненны гнеў», узнікненне якога непадуладна кантролю чалавека, з’яўляецца натуральным і не заганным. У адрозненне ад яго, дзеянні, якія здзяйсняюцца пад уплывам гневу — асуджаюцца.
У хрысціянстве
У хрысціянстве гнеў разумеецца як «моцны, узбуджаны стан духу супраць блізкага», грахоўнасць або бязгрэшнасць якога залежыць ад яго прычын, мэты і ступені. Лічыцца, што гнеў набожных людзей уяўляе сабой іх крайнюю агіду і абурэнне супраць граху, з’яўляецца бязгрэшным і не чужым нават Богу. У той жа час гнеў супраць блізкага, асабліва зацягвальны, лічыцца грахоўным, здольным перарастаць у злосць і жаданне помсты. Грахоўны гнеў лічыцца адным з сямі смяротных грахоў.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гнеў
Смяротныя грахі ў каталіцызме |
Абжорства | Пажаднасць | Сквапнасць | Зайздрасць | Маркота | Гнеў | Ганарыстасць |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads