Гогалеўскі бульвар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гогалеўскі бульварmap
Remove ads

Го́галеўскі бульвар (руск.: Го́голевский бульва́р; да 1924 года — Прачысценскі бульвар) — бульвар у Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада Масквы, уваходзіць у Бульварнае кальцо. Праходзіць ад плошчы Прачысценскія Вароты да плошчы Арбацкія Вароты.

Хуткія факты Гогалеўскі бульвар Хамоўнікі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Паходжанне назвы

Сваю першапачатковую назву — Прачысценскі — бульвар, як і плошчу Прачысценскія Вароты, ад якой ён адыходзіць, і размешчаная непадалёк вуліца Прачысценка, атрымалі ад царквы Прачыстыя Багародзіцы Смаленскай у Новадзявочым манастыры. У 1924 годзе, у перыяд святкаванняў 115-годдзя пісьменніка Мікалая Васілевіча Гогаля, Прачысценскі бульвар быў перайменаваны ў Гогалеўскі.

Апісанне

Бульвар праходзіць ад плошчы Прачысценскія Вароты да плошчы Арбацкія Вароты. Нумарацыя дамоў вядзецца ад плошчы Прачысценскія Варотыы. З няцотнага боку на бульвар выходзяць Гагарынскі завулак і Сіўцаў Уражак, з цотнага боку — Калымажны завулак.

Праезды і размешчаны паміж імі ўласна бульвар размешчаны на розных вышынных узроўнях: унутраны, адносна бульварнага кальца, праезд знаходзіцца вышэй непасрэдна бульварнай, сярэдняй, часткі, а знешні праезд — ніжэй. Такі рэльеф бульвара сфармаваўся з-за таго, што ручай Чарторы, які абмываў вонкавы схіл вала Белага горада і працякаў фактычна на месцы вонкавага праезду бульвара, меў розныя па вышыні берагі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads