Гожскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Гожа.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гожаўскі сельсавет у складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Плябанішкаўскага сельсавета[1]. 17 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багушоўскага сельсавета, вёска Вярхполле перададзена ў склад Парэцкага сельсавета[2]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прывалкаўскага сельсавета[3]. 11 лютага 1972 года ў склад Грандзіцкага сельсавета перададзены вёскі Русота Каменная і Чашчаўляны[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2858 чалавек[5], з іх 47,7 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 17,2 % — рускія, 2,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2696 чалавек[7].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads