Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр, раней Дом палітычнай асветы — будынак у цэнтральнай частцы Гомеля, размешчаны па адрасе вул. Ланге, 17. Пабудаваны ў 1975 г. з цэглы (арх. Л. М. Тамкоў, І. Ф. Бурлака, В. І. Ціхава).
Remove ads
Архітэктура
Складаецца з асноўнага двухпавярховага прамавугольнага ў плане аб'ёму з актавай залай на 800 месцаў і прыбудаванага да яго чатырохпавярховага прамавугольнага ў плане навучальнага корпуса. У кампазіцыі будынка вылучаны паўкруглы ў плане аб'ём з малой лекцыйнай залай, размешчаны над вуглавым уваходам. Галоўны фасад аформлены вялікім вітражом фае, на 2-м паверсе падзелены жалезабетоннымі рэбрамі. Цокальная частка будынка аздоблена шэрым паліраваным гранітам, жалезабетонныя рэбры — дэкаратыўнай тынкоўкай пад граніт. Трохпавярховым аб'ёмам сталовай злучаны з Галоўным корпусам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (былы будынак абкама КПБ).
Інтэр'ер
У інтэр'еры вылучаецца насычанае паліхромнае вырашэнне актавай залы. Белая складкаватая столь у спалучэнні з цёплымі карычнявата-жоўтымі танамі драўлянай рашотчатай абліцоўкі, чырвоная заслона надаюць зале ўрачысты выгляд. У інтэр'еры вестыбюля, фае, кулуараў і буфета выкарыстаны наборныя сценкі, столь выкладзена гіпсавымі фігурнымі плітамі, плафоны і рашоткі зроблены з анадзіраванага пад бронзу алюмінію. У аздобе шырока ўжыты мармур, туф, ракушачнік, алюміній, дрэва, дэкаратыўны тынк.
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads