Ракушачнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ракушачнік
Remove ads

Раку́шачнік, ракушняк — разнавіднасць вапняку, пераважна складзеная з цэлых ракавін марскіх жывёл і іх кавалкаў.

Thumb

Ракушачнік утвараецца ў літаральнай і сублітаральнай зонах акіянаў і мораў. Паводле складу падзяляецца на брахіяпадобны, гастрападобны, нумулітавы і інш. Валодае невялікай цвёрдасцю і шчыльнасцю. Аб'ёмная маса 1,1—2,24 г/см³. Лёгка паддаецца механічнай апрацоўцы.

Ракушачнік выкарыстоўваецца ў якасці сценавога і дэкаратыўнага будаўнічага матэрыялу, напаўняльніка (у выглядзе пяску і друзу) у вытворчасці лёгкага бетону і ў вытворчасці вапны, цэменту і вапнавай мукі.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads