Гомельхлебапрадукт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ААТ «Гомельхлебапрадукт» — дзяржаўнае зернеперапрацоўчае прадпрыемства ў Гомелі, заснаванае ў 1917 годзе. На 2015 г. уключаў: млынзавод з цэхам для вытворчасці жытняй і пшанічнай мукі, манных крупаў; аўтаматызаваную вытворчасць сутачнай магутнасцю ў 530 тон рассыпных камбікармоў і 220 тон грануляваных камбікармоў; цэх для вытворчасці аўсяных, грэцкіх і ячных круп, гароху, каш і крупяных шматкоў хуткага прыгатавання.
Remove ads
Гісторыя
На пачатку 1917 года на месцы крупазавода працаваў купецкі млын для вытворчасці шатраванай мукі магутнасцю на 10 тон за суткі. У выніку пераабсталявання 1926—1927 гадоў вытворчасць вырасла да 35 тон за суткі. Суседні млын пераабсталявалі на выпрацоўку аўсянай і ячнай мукі. Тамсама пазней паставілі крупадзёрку для перапрацоўкі грэчкі ў крупы. У 1934 годзе побач пабудавалі млын 3-гатункавага памолу магутнасцю ў 100 тон за суткі з элеватарам ёмістасцю на 8 тыс. тонаў, што зрабіла крупазавод найбольшым у Беларусі. Пасля пераабсталявання 1936—1937 гадоў крупазавод штодня перапрацоўваў па 105 тон аўса (50 т), грэчкі (40 т) і ячменю (15 т). У 1947 годзе пачалі ўзвядзенне жалезабетоннага элеватара з прыбудовай у 1962—1967 гадах трох сіласных карпусоў[3]. У 1949 годзе прадпрыемства перайшло да перапрацоўкі толькі грэчкі з сутачнай магутнасцю вытворчасці ў 35 тон. У 1958 годзе, пасля давядзення вытворчай магутнасці да 180 тон за суткі, Гомельскі камбінат хлебапрадуктаў (КХП) упершыню ў СССР ужыў гідратэрмічную апрацоўку грэчкі, пры якой пад уздзеяннем цяпла і пары выраблялі хуткаразварвальныя крупы. У 1964 годзе ўвялі ў дзеянне 2-секцыйны млын магутнасцю ў 180 тон пшаніцы і 100 тон жыта за суткі. У 1996 годзе камбінат ператварылі ў Гомельскае вытворчае аб’яднанне хлебапрадуктаў. 31 снежня 1999 года прадпрыемства атрымала сучасную назву — ААТ «Гомельхлебапрадукт», якому падпарадкавалі Рагачоўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства. У 2007 годзе далучылі Навабеліцкі КХП. Адначасна пачалі пераабсталяванне крупянога цэха Гомельскага КХП, магутнасць якога перавысіла 38 тыс. т за год, што зрабіла крупазавод найбольшым у Беларусі[4].
У 2009—2010 гадах на Навабеліцкім КХП збудавалі 2 сушылкі на 17 тыс. тон збожжа. У 2010 годзе да «Гомельхлебапрадукта» далучылі сельскагаспадарчае прадпрыемства «Андрэеўка-Агра» (Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць). На снежань 2011 года «Гомельхлебапрадукт» уключаў: млынзавод для вытворчасці жытняй і пшанічнай мукі, манных крупаў; камбікормавую вытворчасць магутнасцю ў 520 тон за суткі рассыпных камбікармоў з аўтаматызаваным дазаваннем і 220 тон за суткі грануляваных камбікармоў; цэхі для вытворчасці аўсяных, грэцкіх і ячных круп; цэхі для вытворчасці гароху, кашаў хуткага прыгатавання і крупяных шматкоў; жывёлагадоўча-раслінаводчае прадпрыемства «Андрэеўка». У 2011 г. Гомельскі КХП нарыхтаваў 17,5 тыс. тонаў грэчкі. 90 % грэчкі пайшло на ўнутраны рынак. Навабеліцкі КХП перапрацаваў 110 тыс. тонаў збожжа, з якіх 70 тыс. т паступіла пасля збору ўраджаю. У 2011 г. на Навабеліцкім КХП дадаткова пабудавалі 10 сушылак, што павысіла ёмістасць для захоўвання збожжа з 20 тыс. т да 48 тыс. тонаў[4].
Remove ads
Зноскі
- Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2014 год (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (29 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2020. Праверана 26 сакавіка 2020.
- Віктар Бойка, Алена Даўжанок. Заўсёды на крок наперадзе // Звязда : газета. — 14 лістапада 2013. — № 214 (27579). — С. 6. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2014.
- Віктар Бойка, Алена Даўжанок. Прыбытак — вышэй за ўсё, але галоўнае — якасць // Звязда : газета. — 17 снежня 2011. — № 241 (27105). — С. 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads