Гарох

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарох
Remove ads

Гарох[2] (Pisum) — род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства бабовых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Pisum sativum

Няспелае насенне гароху мае зялёны колер, выкарыстоўваецца ў якасці асновы для розных прадуктаў харчавання ці ў дадатак да іншых страў. Традыцыйная беларуская страва з гарохам — гэта гарохавы суп.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Гарох, у спрыяльных умовах, вырастае вышынёй да 2 метраў. Плодбоб, які змяшчае насенне (некалькі дробных шарыкаў).

Арэал

Паходзіць з Заходняй Азіі і Каўказа, Усходняй і Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі[3]. Расце ў шматлікіх частках свету. Вядома 7 відаў, пашыраных ў Еўропе і Афрыцы.

Віды

Род уключае сем відаў[4]:

Значэнне і выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Культывуюць пераважна гарох пасяўны (Pisum sativum), як харчовы прадукт, корм для жывёлы і зялёнае ўгнаенне. Вырошчваюць як кармавую расліну таксама гарох палявы, або пялюшку (Pisum sativum arvense).

Гісторыя

З'яўляецца адной з першых раслін, якая гадуюцца чалавекам. Насенне гароху было знойдзена ў археалагічных помніках на Блізкім Усходзе, узрост якіх 10 000 г. Верагодна, ён вырас прыкладна каля 7800 года да нашай эры. Каля 2000 года да нашай эры яго пачалі апрацоўваць ў Еўропе, на Усходзе, Індыі і Кітаі.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. 2 350 экз.
  2. http://www.ars-grin.gov/cgi-bin/npgs/html/taxgenform.pl?language=en Архівавана 6 красавіка 2011. Germplasm Resources Information Network (GRIN)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads