Гомель (Полацкі раён)
Полацкі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́мель[1] (трансліт.: Homieĺ, руск.: Гомель) — аграгарадок[2] (раней — вёска) ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на паўднёва-ўсходнім беразе возера Гомель, на аўтадарозе Полацк—Мінск. Цэнтр Гомельскага сельсавета. За 23 кіламетры на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Полацк, 128 кіламетраў ад Віцебска.
Remove ads
Гісторыя
У сярэдзіне XVI ст., паводле загаду Жыгімонта Аўгуста, на месцы ранейшага гарадзішча пабудаваны Гомельскі замак (станам на 2015 год захаваліся рэшткі замкавых валоў і равоў).
Насельніцтва
- 362 жых., 128 двароў (1997)
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аптэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Мемарыяльны комплекс у гонар партызан.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
- Абарончыя збудаванні 1930-х гадоў (Полацкі УР). Зараз гісторыка-культурны комплекс «Поле ратнай славы».
- Курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі (XII—XIII ст.), за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000657.
Краявіды
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Го́мля, ж.
- Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 25 марта 2008 года № 79 "О преобразовании сельских населенных пунктов Полоцкого района в агрогородки"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2024.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads