Горвальскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Го́рвальскі за́мак — колішні замак, які існаваў y XVIXVIII стст. на тэрыторыі Беларусі каля вёскі Горваль Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Хуткія факты Горвальскі замак, Краіна ...

У XVI стагоддзі быў бастыённым, але меў і драўляныя ўмацаванні. Горвальскі замак з’яўляўся важным пунктам кантролю за пераправай цераз Бярэзіну і водным шляхам да Дняпра.

У час казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў украінскія казакі разбілі ў 1648 годзе пад Горвалем войска стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага і авалодалі замкам. У лістападзе 1654 годзе казакі ўкраінскага гетмана І. Залатарэнкі бралі Горвальскі замак штурмам, y выніку ён быў спалены.

Пазней адноўлены, але ў час Паўночнай вайны 17001721 гадоў канчаткова знішчаны.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads