Горскі сельсавет (Краснапольскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Горы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Горскі (Гораўскі) сельсавет у складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Касцягаўскага сельсавета[1].
11 красавіка 1960 года цэнтр Касцягаўскага сельсавета перанесены ў вёску Горы, Касцягаўскі сельсавет перайменаваны ў Горскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Горскага сельсавета было 36 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 783 чалавекі[4], з іх 91,3 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 574 чалавекі[6].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads