Госці (фільм)
беларускі дакументальны фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Го́сці» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2015 годзе. Фільм перамог у намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм» у Нацыянальным конкурсе міжнароднага фестывалю «Лістапад-2015»[1] і быў у праграме анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.
Remove ads
Сюжэт
Галоўны герой фільма Аляксей Шчадроў калісьці працаваў фельчарам у «Хуткай дапамозе». Па выкліках часта даводзілася забіраць на вуліцах бяздомных людзей, але праз некалькі кіламетраў брыгада зноў выкідала іх на вуліцу. Трапіўшы за краты, Аляксей сам аказаўся нікому не патрэбны. Турма перавярнула светапогляд былога фельчара. Яго ідэалам стала маці Тэрэза — увасабленне хрысціянскага ўзору трываласці, міласэрнасці ды любові да адрынутых. Па вызваленні Аляксей некалькі гадоў бадзяўся і жыў пры касцёлах.
Remove ads
У фільме здымаліся
Здымачная група
- аўтар сцэнарыя — Раіса Грыбянюк, Андрэй Куціла
- рэжысёр, аператар, мантажыст — Андрэй Куціла
- гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
- асістэнт рэжысёра — Вікторыя Куціла
- перакладчык з італьянскай мовы — Глеб Маліноўскі
- прадзюсар — Ярослаў Каменьскі
Зноскі
- Госці – лепшы дак.фільм конкурсу «Лістапад-2015». Белсат. Праверана 2020-04-26.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads