Маці Тэрэза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маці Тэрэза, свецкае імя Агнэс Гонджа Баяджыў (26 жніўня 1910, Скоп’е — 5 верасня 1997, Калькута) — каталіцкая манахіня, якая вяла ў Індыі гуманітарную дзейнасць. Заснавальніца каталіцкага ордэна Міласэрнасці, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1979). З 2003 года прылічана да блаславёных. 4 верасня 2016 года была кананізавана (прылічана да ліку святых).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 26 жніўня 1910 года ў македонскім горадзе Скоп’е ў сям’і албанцаў.
У васямнаццаць гадоў яна з’ехала ў Ірландыю, дзе ўступіла ў манаскі ордэн «Ірландскія сёстры Ларэта». У 1931 годзе прыняла пострыг і ўзяла імя Тэрэза ў гонар кананізаванай у 1927 годзе манашкі-кармеліткі Тэрэзы з Лізье, вядомай сваёй дабрынёй і міласэрнасцю.
Неўзабаве ордэн накіраваў яе ў Калькуту, дзе каля 20 гадоў яна выкладала ў жаночай школе святой Марыі. 10 верасня 1946 года яна атрымала дазвол ад кіраўніцтва ордэна дапамагаць бедным і бяздольным Калькуты, а ў 1948 годзе заснавала там манаскую кангрэгацыю «Сёстры місіянеркі Любові», дзейнасць якой была накіравана на стварэнне школ, прытулкаў, бальніц для бедных і цяжкахворых людзей, незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання.
З 1965 года дзейнасць манаскай кангрэгацыі, заснаванай Маці Тэрэзай, пераступіла мяжы Індыі, яна займела 400 аддзяленняў у 111 краінах свету і 700 дамоў міласэрнасці ў 120 краінах. Яе місіі, як правіла, дзейнічаюць у раёнах стыхійных бедстваў і эканамічна праблемных рэгіёнах.
У 1973 годзе маці Тэрэза была ўдастоена толькі што заснаванай Тэмплтонаўскай прэміі за прагрэс у рэлігіі — Тэрэза стала яе першым лаўрэатам.
У 1979 годзе маці Тэрэзе была прысуджана Нобелеўская прэмія міру «За дзейнасць у дапамогу спрагненаму чалавеку».
Памерла ў 1997 годзе ва ўзросце 87 гадоў. У кастрычніку 2003 года беатыфікавана (прылічаная да ліку блажэнных) Каталіцкай Царквой. 4 верасня 2016 года маці Тэрэза Калькутская была прылічана да ліку святых Рымскай каталіцкай царквы.
Remove ads
Узнагароды
- Індыйскі ордэн «Спадарыня лотаса» (1963)
- У знак прызнання яе апостальскага служэння атрымала першую ўзнагароду Папы Рымскага Яна XXIII за мір, якую прыняла з рук Паўла VI (1971)
- Нобелеўская прэмія міру (1979)
- Прэзідэнцкі медаль Свабоды, атрыманы ад Прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана (1985)
- Ганаровы грамадзянін Заграбу (1990).
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- Mutter Teresa // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Mutter Teresa // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads