Гоцэ Дэлчаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгі Нікалаў Дэлчаў, таксама званы Гоцэ Дэлчаў (балг.: Георги Николов Делчев, Гоце Делчев, макед.: Ѓорѓи Николов Делчев; 4 лютага 1872, Кукуш, Асманская імперыя — 4 мая 1903, сяло Баніца, Асманская імперыя) — балгарскі рэвалюцыянер з Македоніі[1][2], кіраўнік УМОРА.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Кукушы ў 1872 годзе ў сям’і Міколы і Султаны Дэлчавых. Атрымаў адукацыю ў Салунскай балгарскай мужчынскай гімназіі. У 1891 годзе паступіў у Ваеннае вучылішча ў Сафіі, але з-за яго ўдзелу ў сацыялістычным гуртку быў выключаны і з 1894 года працаваў настаўнікам у горадзе Шціп разам з Дамянам Груевым, адным з заснавальнікаў таемнай арганізацыі БМОРК, пасля вядомай як Унутраная македонска-одрынская рэвалюцыйная арганізацыя.
Гоцэ Дэлчаў стаў фактычным кіраўніком арганізацыі і абвясціў мэтай вызваленне Македоніі і Эдырнэ шляхам узброенага паўстання. Як першапачатковая мэта, арганізацыя дамагалася аўтаноміі Македоніі і Эдырнэ ў рамках Асманскай імперыі.
Remove ads
Рэвалюцыйная дзейнасць
У снежні 1896 года Гоцэ Дэлчаў пакідае настаўніцтва і становіцца прафесійным рэвалюцыянерам. У 1896 годзе на Салунскім кангрэсе разам з Герчэ Пятровым распрацаваў праграму і статут арганізацыі.
У 1899 годзе па ініцыятыве Гоцэ Дэлчава ствараюцца партызанскія атрады УМОРА.
У сакавіку 1903 года група Гоцэ Дэлчава ўзарвала мост на рацэ Ангіста на чыгуначнай лініі Салонікі — Эдырнэ. У пачатку мая яна трапіла ў засаду ў раёне горада Серэ, і ў бітве Гоцэ Дэлчаў быў забіты.
Remove ads
Памяць
- Гоцэ Дэлчаў — нацыянальны герой Балгарыі і Паўночнай Македоніі.
- Ён згадваецца ў гімне Паўночнай Македоніі
Яго імем названы:
- горад Гоцэ-Дэлчаў (былы Неўракоп) у Балгарыі;
- горад Дэлчава ў Паўночнай Македоніі;
- сяло Дэлчава ў Балгарыі;
- сяло Нова-Дэлчава ў Балгарыі;
- хрыбет Дэлчаў і пік Дэлчаў на востраве Лівінгстан, Антарктыда;
- Гоцаў-Врх, найвышэйшы пік гары Славянка;
- вуліца Гоцэ Дэлчава ў Бялградзе, Сербія (у 2016 годзе перайменаваная ў бульвар Маршала Талбухіна з-за кіраўніцтва Гоцэ Дэлчавым «прабалгарскай і антысербскай» рэвалюцыйнай арганізацыяй, якая разглядае Македонію як этнічна балгарскую тэрыторыю);
- вуліца Гоцэ Дэлчава ў Банска, Балгарыя;
- універсітэт у горадзе Шціп (Паўночная Македонія).
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads