Серэ (Грэцыя)

горад у Грэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Серэ (Грэцыя)map
Remove ads

Се́рэ (грэч. Σέρρες, кафарэвуса Σέρραι) — горад у Грэцыі, у Цэнтральнай Македоніі. Сталіца нома Серэ. Размешчаны ў 587 км на поўнач ад Афін і ў 80 км на ўсход ад Салонікаў.

Хуткія факты Краіна, Перыферыя ...

З'яўляецца духоўна-адміністрацыйным цэнтрам Серанскай мітраполіі Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Статуя Эмануіла Папаса ў Серэ

Заснаванне горада ўзыходзіць да XII стагоддзю да н.э. Згадваецца Герадотам як Сірыс Пеанічная (грэч. Σίρις η Παιονική).

У візантыйскую эпоху горад служыў крэпасцю супраць нашэсця балгараў. Быў захоплены крыжакамі ў 1204, балгарамі ў 1205 і 1230, сербамі ў 1345 і асманамі ў 1368 годзе пад правадырствам Эўренаса.

6 лістапада 1912 года падчас Першай Балканскай вайны ўзяты балгарскай арміяй. 11 ліпеня 1913 года падчас Другой Балканскай вайны узяты грэчаскай арміяй пад камандаваннем Канстанціна I.

Выхадцам Серэ быў герой грэчаскай рэвалюцыі 1821 г. Эмануіл Папас, кіраўнік паўстання на паўвостраве Халкідыкі.

Remove ads

Культура

Серэ — горад, у якім асаблівае распаўсюджванне атрымаў грэчаскі пірог бугаца. У чэрвені 2008 года ў горадзе быў праведзены першы фестываль бугацы.[1][2][3]

У Серэ таксама размешчаны Манастыр Святога Іаана Хрысціцеля.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads