Ламавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ламаві́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок ( да 2010 г. вёска) Ламавічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Грабаўскі сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грабаў. 5 верасня 1929 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ламавічы, сельсавет перайменаваны ў Ламавіцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Парыцкага раёна. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Колкаўскага сельсавета Капаткевіцкага раёна перададзена вёска Зарыжжа[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1054 чалавекі[3], з іх 97,2 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,9 % — малдаване[4]; паводле перапісу 2019 года — 872 чалавекі[5].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads