Рабунак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рабу́нак (рабаўні́цтва, грабе́ж) — адкрытае выкраданне чужой маёмасці, учыненае без шкоды для жыцця і здароўя пацярпелага. З’яўляецца злачынствам супраць уласнасці.
Рабунак можа быць спалучаны з гвалтам, які не прадстаўляе небяспеку для жыцця ці здароўя пацярпелага, або з пагрозай прымянення такога гвалту[1].
Беларусь
Адпаведна з артыкулам 206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь рабунак караецца шматгадовым пазбаўленнем волі (да трынаццаці гадоў са штрафам). Абцяжарвальнымі акалічнасцямі лічацца гвалт над пацярпелым, пранікненне ў жыллё, памяшканне або сховішча, папярэдняя змова групы асоб, буйны памер выкрадзенай маёмасці і паўторнае ўчыненне[2].
У 2010 годзе ўстановы пракуратуры налічылі 4170 рабункаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў)[3].
Remove ads
Зноскі
- Ігар Шчучэнка. Скарачаецца колькасць цяжкіх злачынстваў // Звязда : газета. — 28 студзеня 2011. — № 17 (26881). — С. 1. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads