Градус (геаметрыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Градус, хвіліна, секунда — агульнапрынятыя адзінкі вымярэння плоскіх вуглоў. Таксама гэтыя велічыні выкарыстоўваюцца ў картаграфіі для вызначэння каардынатаў адвольнага пункту зямной паверхні.

Градус

Thumb
Акружнасць з хордай, утвораным бокам роўнабаковага трохвугольніка (вылучаны чырвоным). Адна шасцідзясятая гэтай дугі роўная аднаму градусу. Шэсць такіх хорд ахопліваюць поўны круг

Градус (ад лац.: gradus — дзяленне шкалы, крок, ступень) абазначаецца °. Адзін абарот роўны 360°. У прамым вугле, такім чынам, 90°, у разгорнутым — 180°.

Дзяленне акружнасці на 360° прыдумалі акадцы (вавіланяне).

1° = радыян ≈ 0,017453293 радыян
1° = абарота ≈ 0,002777 абарота
1° = градаў ≈ 1,111111 градаў
Remove ads

Хвіліны і секунды

Па аналогіі з дзяленнем гадзіны як інтэрвалу часу градус дзеляць на 60 хвілін (ад лац. лац.: minutus — маленькі, дробны; абазначаецца знакам'), а хвіліну — на 60 секунд (ад лац.: secunda divisio — другі падзел; абазначаецца знакам "). Дзяленне градуса на хвіліны і секунды увёў Клаўдзій Пталемей[1]; карані ж такога дзялення ўзыходзяць да вучоных Старажытнага Вавілона (дзе выкарыстоўвалася шасцідзесятковая сістэма злічэння).

1′ = ≈ 2,9088821×10−4 радыян.
1″ = ≈ 4,8481368×10−6 радыян.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Гл.таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads