Грамада (газета)

беларуская газета (1917) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Грамада» — газета, орган Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Выдавалася з 1 мая да 11 чэрвеня 1917 у Мінску на беларускай мове. Рэдактар А. Смоліч. Змяшчала інфармацыйныя матэрыялы, давала ацэнку грамадска-палітычных падзей у краіне, абмяркоўвала пытанні сацыялістычнага светаўпарадкавання, будучага дзяржаўнага будаўніцтва, асновы духоўнага жыцця народа. Пісала пра сацыяльна-палітычныя прычыны вайны, пра падзеі на фронце, заклікала да міру. Публікавала матэрыялы пра культурнае жыццё ў Мінску, асобныя творы З. Бядулі, Л. Родзевіча, з запісаў А. Сержпутоўскага, рэвалюцыйныя песні. Выйшлі 4 нумары.

Хуткія факты «Грамада», Тып ...
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads