Грамадзянская гвардыя (Іспанія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грамадзянская гвардыя (ісп.: Guardia Civil) — паліцэйскае ваенізаванае фарміраванне, якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі. Нароўні з Нацыянальнай паліцыяй выконвае функцыі па ахове правапарадку, але, у адрозненне ад паліцыі, дзейнічае пераважна за межамі гарадоў[1].
Remove ads
Гісторыя
Грамадзянская гвардыя была створана ў 1844 годзе герцагам Франсіска дэ Аумада для барацьбы з атрадамі разбойнікаў, якія з’явіліся пасля Пірэнэйскіх войнаў з Напалеонам і наступных за імі ўнутраных канфліктаў[2].
Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Грамадзянская гвардыя ў асноўным ваявала супраць прыхільнікаў Другой Рэспублікі.
1 кастрычніка 2017 года атрады Грамадзянскай гвардыі былі прыменены падчас аперацыі па прадухіленні галасавання выбаршчыкаў у Каталоніі на рэферэндуме за незалежнасць, які быў раней абвешчаны па-за законам Канстытуцыйным судом Іспаніі[3]. У выніку беспарадкаў пацярпела больш за 900 чалавек, а гвардзейцаў абвінавацілі ў непрапарцыйным прымяненні сілы[4]. Тым не менш некаторыя крыніцы лічаць, што гвардзейцы прытрымліваліся літары закону і выконвалі загады ў дакладнай адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі[5].
Remove ads
Абавязкі
У абавязкі Грамадзянскай гвардыі ўваходзіць:
- забеспячэнне грамадскай бяспекі і падтрыманне грамадскага парадку (на зямлі, на вадзе і ў паветры);
- забеспячэнне назірання, кантролю і абароны грамадскіх месцаў і аб’ектаў;
- прадухіленне злачынстваў;
- арганізацыя фіскальнай абароны іспанскай дзяржавы ад праяў кантрабанды і махлярства (памежны паліцэйскі кантроль, мытны кантроль, выяўленне сетак і каналаў нелегальнай іміграцыі і г. п.);
- забеспячэнне парадку і бяспекі на міжгародніх аўтамабільных магістралях;
- аказанне садзейнічання, арганізацыя дапамогі і абароны грамадзянскага насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый (катастроф);
- аказанне садзейнічання судовай паліцыі, судовым трыбуналам і супрацоўніцтва з пракурорскімі органамі ў расследаванні злачынстваў, затрыманні падазраваных асоб, падрыхтоўцы тэхнічных паліцэйскіх справаздач, збор сведкавых паказанняў і абарона сведак;
- збор і аналіз інфармацыі, якая мае дачыненне да грамадскай бяспекі, у асаблівасці, — да арганізацыі тэрарыстычнай дзейнасці;
- арганізацыя транспартнага перамяшчэння зняволеных, арыштаваных і сведкаў;
- ахова зброі і выбуховых рэчываў.
Remove ads
Адрозненні паміж гвардыяй і паліцыяй
З тэрытарыяльнага пункту гледжання, зонай адказнасці нацыянальнай паліцыі Іспаніі з’яўляюцца буйныя гарады, а Грамадзянская гвардыя адказвае за астатнюю тэрыторыю краіны і мора.
З функцыянальнага пункту гледжання, нацыянальная паліцыя кантралюе міграцыйныя органы, выдачу засведчвальных дакументаў, пашпартоў, азартны бізнес, а таксама прыватную бяспеку. У кампентэнцыю Грамадзянскай гвардыі ўваходзяць пытанні кантролю за абарачэннем зброі і выбуховых рэчываў, кантрабанды, шляхоў зносін, рэгуляванне партоў і аэрапортаў[6].
У адрозненне ад звычайных іспанскіх паліцыянтаў і вайскоўцаў, якія могуць здымаць кватэры і жыць у іх з сем’ямі, грамадзянскія гвардзейцы пазбаўлены такога права і ўвесь час жывуць у казармах, якіх сёння па ўсёй Іспаніі налічваецца больш за 3 тыс.[2]. Такі стан спраў выклікае шматлікія пратэсты з боку некаторых гвардзейцаў[7], якія бачаць у гэтым парушэнне сваіх агульнаграмадзянскіх правоў.
Форма і сімволіка
Грамадзянскія гвардзейцы носяць асаблівую форму зялёнага колеру, а на афіцыйных мерапрыемствах — гістарычны галаўны ўбор: чорную лакіраваную трыкутку «трыкорніа», якая з’яўляецца сімвалам гвардыі. Пры нясенні паўсядзённай службы выкарыстоўваюцца зручнейшыя фуражкі з казырком.
Галерэя
Гл. таксама
Зноскі
- http://oficery.ru/security/5454 Архівавана 12 верасня 2018. Жандармы в черных треуголках
- Гражданская гвардия Испании объяснила силовые действия в Каталонии. Interfax.ru(руск.). 2017-10-01. Архівавана з арыгінала 2017-10-02. Праверана 2017-10-03.
- Каталонский депутат считает безответственными действия властей в ходе референдума. RT на русском(руск.). Архівавана з арыгінала 2017-10-03. Праверана 2017-10-03.
- Гражданская гвардия обвинила полицию Каталонии в бездействии на референдуме. РИА Новости(руск.). 20171010T1339+0300Z. Архівавана з арыгінала 2017-11-07. Праверана 2017-11-01.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - Полиция Испании. Испания по-русски - все о жизни в Испании . Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2016. Праверана 6 мая 2015.
- Портал "Русская Испания". Форум - Практикум по иммиграции. Новости(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 мая 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads