Грацкі тэхнічны ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грацкі тэхнічны ўніверсітэт
Remove ads

Грацкі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Graz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Грац.

Хуткія факты Грацкі тэхнічны ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Заснаваны эрцгерцагам Іаганам ў 1811 годзе. З'яўляецца адным з пяці універсітэтаў у Штырыі. Сем факультэтаў прапануюць 19 праграм бакалаўрыяту і 34 праграмы магістратуры (з іх 17 англамоўных) з тэхніка-прыродазнаўчай спецыялізацыяй. Дактарантура налічвае 14 спецыяльнасцей. Навуковыя даследаванні праводзяцца сумесна з Універсітэтам Карла і Франца.

Штогод ВНУ налічвае каля 1 800 выпускнікоў. Ва ўніверсітэце працуе больш за 3 800 супрацоўнікаў і навучаецца каля 16 500 студэнтаў. У Аўстрыі ўніверсітэт ўваходзіць у лік універсітэтаў з самымі высокімі даходамі ад трэціх асоб. Грацкі тэхнічны ўніверсітэт разам з Леабенскім універсітэтам і Венскім тэхнічным універсітэтам ўтварае Асацыяцыю аўстрыйскіх тэхнічных універсітэтаў, у якой навучаецца каля 45 000 студэнтаў.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads