Граўвака

From Wikipedia, the free encyclopedia

Граўвака
Remove ads

Граўвака, або шэрая вака (ад ням.: grau — шэры і Wacke — гліністая горная парода) — цёмна-шэры да бурага пясчанік палеазойскага ўзросту, які змяшчае нароўні з зернямі кварцу абломкі розных парод. Утварыўся ў выніку разбурэння асноўных вывергнутых парод. Вельмі цвёрды. Выкарыстоўваецца ў выглядзе друзу ў аўта- і чыгуначным будаўніцтве. Шырока распаўсюджаны.

Thumb
Узор скалы з граўвакі

Часта пад гэтым тэрмінам разумеюць пяскі і пясчанікі, якія складаюцца з абломкаў розных горных парод, незалежна ад характару цэментуючага рэчыва. З-за нявызначанасці і розных тлумачэнняў тэрміна ўжываць яго ў петраграфічным сэнсе не рэкамендуецца.

Remove ads

Літаратура

  • Шуман В. Мир камня. Горные породы и минералы. — М.: Мир, 1986. — С. 108. (руск.)
  • Четырёхъязычный энциклопедический словарь терминов по физической географии. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 125. (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads