Гродзенскія каралеўскія мануфактуры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гродзенскія каралеўскія мануфактуры
Remove ads

Гродзенскія каралеўскія мануфактуры[1] — прамысловыя прадпрыемствы па вырабу прадметаў бытавога, гаспадарчага, ваеннага прызначэння.

Хуткія факты Гродзенскія каралеўскія мануфактуры, Краіна ...
Thumb
Двухбаковы кунтушовы пояс гродзенскай вытворчасці. Музей Чурлёніса ў Каўнасе  (руск.)
Thumb
Двухбаковы кунтушовы пояс гродзенскай вытворчасці. Музей Чурлёніса ў Каўнасе  (руск.)
Remove ads

Апісанне

Заснаваны ў другой палове XVII стагоддзя па ініцыятыве падскарбія ВКЛ і гродзенскага старосты Антонія Тызенгаўза. У складзе вытворчага комплексу з 1760 года налічвалася 21 мануфактура, у тым ліку па вырабу пацерак, карункаў, ігральных карт, зброі, гармат, набіўнога паркалю, камлоту, дываноў, кілімаў, карэт. Меліся ткацкія мануфактуры: шаўкаткацкая, залататкацкая, панчошная, металічных вырабаў, суконна-капялюшная, тонкасуконная, гарбарная, фарбавальная, палатняная, суконная[1].

Для забеспячэння дзейнасці прадпрыемстваў былі створаны школа для дзяцей рабочых, камерцыйная кантора для крэдытавання закупак з-за мяжы, спецыяльныя крамы[1].

Праіснавалі да канца XVIII стагоддзя[1].

Remove ads

Ткацкая мануфактура

Як лічыць М. Матусек, засваенне сялянамі на тэрыторыі Усходняй Польшчы, Беларусі і Палесся шматнітовага ткацтва магло быць звязана з Гродзенскай каралеўскай мануфактурай у Гарадніцы[2]. На фабрыцы сталовай бялізны, якую заснаваў там А. Тызенгаўз, ткалі вырабы рознага памеру, у тым ліку абрусы на 80 асоб, якія па «бялюткасці, тонкасці і прыгажосці» не саступалі галандскім[3]. Вядома, што на палатнянай фабрыцы Каралеўскай мануфактуры працавалі замежныя майстры, а таксама мясцовыя ткачы, напрыклад, ткач Сузановіч з Навагрудскага ваяводства[4]. Пасля закрыцця фабрык Гродзенскай каралеўскай мануфактуры некалькі тысяч работнікаў вымушаныя былі шукаць сабе працу[5]. Многія ткачы папоўнілі сялянскае саслоўе, што не магло не паўплываць на ўзровень развіцця народнага ткацтва. Накпрыклад, яшчэ ў 1840-я гады на высокім узроўні стаяла ткацкае рамясло — «рэха ўжо даўно не існавалых гродзенскіх мануфактур» у ваколіцах Аўгустова, адкуль шырока разыходзіліся сялянскія ільняныя ўзорыстыя тканіны[6]. Паводле даных на 1905 год, у Гродзенскай губерні было 3186 ткачоў-рамесленнікаў, да якіх адносіліся таксама наёмныя рабочыя і вучні[7], у той час, як у Мінскай губерні ў 1900 годзе налічвалася ўсяго 174 ткачы[8].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads