Грудзінаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Грудзі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Грудзінаўка.

Хуткія факты Грудзінаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Грудзінаўскі 1-шы сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грудзінаўка 1-я. 21 жніўня 1925 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сідаравіцкага сельсавета Лупалаўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 24 верасня 1939 года разбуйнены на Грудзінаўскі і Красніцкі сельсаветы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Красніцкага і Чырвонаасавецкага сельсаветаў[1]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Следзюкоўскага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1179 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Грудзінаўка, вёскі Бутрамееўка, Бынава, Давыдавічы, Красны Асавец, Лісічнік, Перакладавічы, Прыберажжа і Рыжкаўка.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 9 ліпеня 2022.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads