Следзюкоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Следзюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Следзюкі.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Следзюкі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кузькавічы, сельсавет перайменаваны ў Кузькавіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сучаснага Следзюкоўскага сельсавета існавалі вёскі Грудзінаўка 2, Мамачына, пасёлак Ветка. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Следзюкі[1], сельсавет перайменаваны ў Следзюкоўскі[2]. 5 снежня 2011 года ў склад Смаліцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Красніца 1, Красніца 2, Кузькавічы, Латкалонія і Хатмілле)[3]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грудзінаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Грудзінаўка, вёскі Бутрамееўка, Бынава, Давыдавічы, Красны Асавец, Лісічнік, Перакладавічы, Прыберажжа і Рыжкаўка)[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2653 чалавекі[5], з іх 93,1 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 2678 чалавек[7].
Зноскі
- Следзюкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 728 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 296
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads