Груша ўсурыйская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Груша ўсурыйская
Remove ads

Груша ўсурыйская (Pȳrus ussuriēnsis) — расліна роду Груша (Pyrus). Груша ўсурыйская была апісана ў 1857 годзе расійскім батанікам Карлам Іванавічам Максімовічам[1].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Вышыня ствала дрэва 10-15 м, кара цёмна-шэрая, часам амаль чорная. Крона густая і шырокая.

Верхні бок лісця глянцавіты, цёмна-зялёны, ніжні матавы і светлы, восенню лісце становіцца барвова-чырвоным.

Кветкі белыя, буйныя, дыяметрам 3-4 см, з моцным пахам[2].

Плады круглыя, падоўжаныя, пладаножкі кароткія, даўжыня 1,5-6,7 см Плады спеюць у канцы жніўня — пачатку верасня[3][1].

Карані ўсурыйскай грушы распаўсюджваюцца, як правіла, у паверхневых слаях глебы, у глыбіню пранікаюць на 0,7-1,1 метра. Дзейныя вільгацеўсмоктвальныя карані размяшчаюцца на глыбіні 10-50 см, а па распаўсюджанні ў гарызантальным кірунку супадаюць з памерамі кроны або выходзяць за яе межы не больш, чым на 1 метр (Казьмін, 1985).

Remove ads

Распаўсюджанне

Арэал ахоплівае Далёкі Усход Расіі, Паўночна-Усходні Кітай і Карэйскі паўвостраў.

Зноскі

  1. Груша уссурийская. Архівавана 5 снежня 2014. Интернет-журнал «Декоративный сад».
  2. Ussurian or Harbin Pear. N.D. Tree Handbook Edited by Dale E. Herman, Craig M. Stange, Vernon C. Quam. North Dakota State University.
  3. Груша уссурийская Архівавана 5 снежня 2014.. Биофайл. Научно-информационный журнал.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads