Груша

род пладовых дрэваў From Wikipedia, the free encyclopedia

Груша
Remove ads

Груша[2], ігру́ша[3] (Pyrus) — род пладовых дрэў сямейства ружакветных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Дрэвы вышынёй 15—20 м. Крона пірамідальная. Лісце яйкападобнае, шчыльнае, бліскучае. Кветкі белыя або ружаватыя, у шчытках. Плады мясістыя, з камяністымі клеткамі, жоўтыя ці зялёныя, з румянцам або без яго. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, вітаміны В, С, карацін.

У культуры

У Беларусі ў дзікай прыродзе 1 від[4] — Груша лясная (Pyrus pyraster), часам разглядаецца, як падвід грушы звычайнай (Pyrus communis) — распачынальнік многіх культурных сартоў. Расце ў лісцевых лясах, хмызняках, на ўзлесках. Культывуецца ў розных раёнах Беларусі: у большай ступені на паўднёвым захадзе, у паўночна-ўсходніх рэгіёнах менш пашыраная з-за недастатковай халадаўстойлівасці. Дрэва пачынае пладаносіць на 3-4-ы год, перыяд гаспадарчага выкарыстання да 50—60 гадоў. Плады выспяваюць у жніўні — верасні.

Remove ads

Класіфікацыя

Род уключае 69 відаў[5], якія размеркаваны ў дзвюх секцыях Pashia і Pyrus[6].

Thumb
Суквецце грушы
Больш інфармацыі sect. Pashia, sect. Pyrus ...
Гібрыды
  • Pyrus ×bretschneideri Rehder
  • Pyrus ×canescens Spach [ = Pyrus ×nivalis × Pyrus salicifolia]
  • Pyrus ×complexa Rubtzov
  • Pyrus ×lecontei Rehder [ = Pyrus communis × Pyrus pyrifolia]
  • Pyrus ×michauxii Bosc ex Poir. [ = Pyrus amygdaliformis × Pyrus ×nivalis]
  • Pyrus ×nivalis Jacq. [ = Pyrus communis × Pyrus elaeagrifolia]
  • Pyrus ×phaeocarpa Rehder
  • Pyrus ×serrulata Rehder
  • Pyrus ×sinkiangensis T.T.Yu
  • Pyrus ×uyematsuana Makino [ = Pyrus dimorphophylla × Pyrus hondoensis]
Гібрыдныя роды з удзелам прадстаўнікоў роду Груша
  • ×Sorbopyrus (= Sorbus × Pyrus)

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Раслінны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. Мн.: Беларуская навука, 2001. — 655 с. 700 экз. ISBN 985-08-0457-2.
  3. Згодна GRIN (гл. картку расліны)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads