Грыгараўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гры́гараўка[1] (трансліт.: Hryharaŭka, руск.: Григоровка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 24 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 9 км ад Гомеля, 9 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія

На захадзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Старая Гусявіца).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 16 гаспадарак, 22 жыхара.

Дынаміка

  • 1926 год — 23 двары, 167 жыхароў.
  • 1959 год — 143 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 16 гаспадарак, 22 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads