Грыгішкес

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Грыгішкес
Remove ads

Грыгішкес (літ.: Grigiškės) — горад у паўднёвай Літве. Уваходзіць у склад Віленскага гарадскога самакіравання Віленскага павета. Размешчаны за 17 км ад Вільні. Праз горад ідзе шаша Вільня — Коўня. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Remove ads

Гісторыя

Пахаванні V—VII і VIII—X стагоддзяў у наваколлях горада паказваюць на тое, што паселішчы ў гэтай мясцовасці існавалі спрадвеку. У сучасным выглядзе горад пачаў фарміравацца толькі з пачатку XX стагоддзя, калі ў гэтых месцах быў пабудаваны завод па вытворчасці кардона і паперы, якім кіраваў прадпрымальнік беларускага паходжання Рыгор Курэц.

Пасля 1920 года мясцовасць адышла да Польшчы, уваходзіла ў Віленска-Троцкі павет Віленскага ваяводства. За польскім часам мясцовасць звалі Грэгарава (польск.: Grzegorzewo). У выніку заходняга паходу Чырвонай арміі ў верасні 1939 года акупавана СССР, у кастрычніку 1939 года тэрыторыя перададзена Літве.

Пасля Другой сусветнай вайны завод быў пашыраны, што спрыяла далейшаму росту горада, які адбываўся галоўным чынам за кошт рабочых з Беларусі і рэпатрыянтаў дэпартаваных у аддаленыя паўночныя раёны РСФСР.

15 мая 1958 года Грыгішкес атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу, таксама ў гэтым жа годзе была заснавана першая школа з навучаннем на літоўскай мове. У 1968 годзе была адкрыта бібліятэка.

У 2000 годзе Грыгішкес увайшоў у склад Віленскага гарадскога самакіравання.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads