Грэбнік звычайны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Грэбнік звычайны
Remove ads

Грэ́бнік звычайны[1][2], Грабеннік звычайны (Cynosurus cristatus) — від кветкавых раслін з роду Грэбнік (Cynosurus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Грэбник звычайны, аўсяніца, грэбнік[3][4].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло прамастойнае, баразнаватае. Лісце чаргаванае, суцэльнае, вузкае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае. Кветкавыя каласкі дробныя, сабраныя ў коласападобную мяцёлку па 1—4 на галінцы. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Міжземнамор’я. Натуралізавалася на тэрыторыя Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, аблогах, пустках, газонах, каля дарог[5]. Утварае густыя дзярнінкі.

Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі і ў Расіі (Удмурція і Яраслаўская вобласць)[5]. Вырошчваецца ў якасці кармавой і дэкаратыўнай расліны.

Сінонімы

  • Cynosurus cristatus f. pratensis (Opiz) Soó
  • Cynosurus cristatus f. tenuis (Opiz) Soó
  • Cynosurus cristatus f. tenuissimus (Schur) Morariu
  • Cynosurus cristatus var. tenuissimus Schur
  • Cynosurus neglectus Opiz
  • Cynosurus neglectus f. tenuis Opiz
  • Cynosurus spiralis Lojac.
  • Phleum cristatum (L.) Scop.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  4. Гребенник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads