Грэнландскі сабака

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грэнландскі сабака
Remove ads

Грэнландскі сабака (дацк.: Gronlandshund) — парода сабак, якая адносіцца па класіфікацыі МКФ да групы шпіцаў і прымітыўных парод. Выведзена ў Грэнландыі.

Хуткія факты Грэнландскі сабака, Характарыстыкі ...
Remove ads

Звесткі аб пародзе

Грэнландскі сабака — адна з самых старажытных парод ездавых сабак. Адметныя якасці: сіла, стойкасць і цягавітасць, таксама выдатна развітыя нюх і здольнасць да арыентацыі. Грэнландскія сабакі дапамаглі Руалю Амундсену, нарвежскаму палярнаму падарожніку, прыйсці першым у час гонак да паўднёвага полюса. Сабак гэтай пароды выкарыстоўвалі для палявання на цюленяў, мядзведзяў і паўночных аленяў. Валодаючы ад прыроды рэзкім тэмпераментам, грэнландскія сабакі заўсёды прыязныя ў адносінах да чалавека. Як вартавыя сабакі не выкарыстоўваюцца. У кантынентальную Еўропу грэнландскіх сабак ўпершыню прывёз з палярнай экспедыцыі Поль-Эміль Віктор у 1936 годзе.

Парода рэдка сустракаецца ў Еўропе, у тым ліку і ў Скандынавіі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads