Грэнобльска-Альпійскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грэнобльска-Альпійскі ўніверсітэт (фр.: Université Grenoble-Alpes) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Грэнобль.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт з’яўляецца галоўнай вышэйшай навучальнай установай у агламерацыі Грэнобля. Універсітэт, заснаваны ў 1339 годзе, знікаў тройчы на працягу сваёй гісторыі. У цяперашнім выглядзе гэта вынік зліцця трох універсітэтаў, створаных пасля мая 1968 года. Гэта адзін з 10 найбольш важных універсітэтаў Францыі, пяты па памеры і самы вялікі ў рэгіёне Авернь — Рона — Альпы па колькасці студэнтаў, а таксама па дынамізму даследаванняў. Універсітэт быў адзначаны ў студзені 2016 года міжнародным журы ў рамках Ініцыятывы перадавога вопыту (IDEX), а затым прызначаны 24 красавіка 2019 года Міністэрствам вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый для размяшчэння аднаго з чатырох міждысцыплінарных інстытутаў штучнага інтэлекту. Газета Times Higher Education паставіла яго на восьмае месца сярод найпрыгажэйшых універсітэтаў Еўропы ў 2018 годзе. У тым жа годзе ён стаў самым цытуемым французскім універсітэтам у Шанхайскім рэйтынгу ВНУ.
Remove ads
Структура
- Грэнобльскі політэхнічны ўніверсітэт
- Грэнобльская нацыянальная вышэйшая школа архітэктуры
- Грэнобльскі інстытут палітычных навук
- Факультэт навук
- Універсітэцкая тэхналагічная школа
- Факультэт здароўя, спорту і сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт права
- Інстытут урбаністыкі і альпійскай геаграфіі
- Эканамічны факультэт
Зноскі
- ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads