Гуляўнік волжскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гуляўнік волжскі (Sisymbrium volgense) — від кветкавых раслін роду Гуляўнік (Sisymbrium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна, 40—60 см вышынёй. Расліна з паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцябловае лісце адлеглае ад сцябла, таўставатае, шызае, ніжняе — буйное, верхняе — ланцэтна-лінейнае, суцэльнае. Струкі на патоўшчаных уверсе пладаножках, уверх стаячыя, 3—6 см даўжынёй.
Распаўсюджанне
Радзімай з’яўляюцца стэпавыя раёны паўднёва-ўсходняй Расіі. Натуралізаваны: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Чэхія, Германія, Польшча, Славакія, паўднёвая Фінляндыя, паўднёвая Швецыя[1][2][3].
Ва Украіне від расце на палях, ля абочын, на насыпах чыгунак — у лесастэпе і стэпе, зрэдку; у Данецкім лесастэпе, часты.
Зноскі
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads