Гуляўнік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Гуляўнік
Remove ads

Гуля́ўнік[2][3] (Sisymbrium) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Распаўсюджанне

Каля 90 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай паласе Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы (Анды) і Паўднёвай Афрыцы. На тэрыторыі былога СССР расце 25 відаў. На Алтаі сустракаецца 4 віды[4].

Расце па камяністых схілах, у стэпах і як пустазелле на палях, агародах і ў садах, уздоўж дарог, пераважна на пясчаных глебах, багатых мергелем.

Шырока распаўсюджаны ва ўмераным поясе аднагадовыя і зімуючыя пустазеллі Sisymbrium loeselii, гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale); на поўдні еўрапейскай часткі і ў Сярэдняй Азіі ― зімуючае пустазелле Sisymbrium altissimum; на ніжняй Волзе, Доне і Паўночным КаўказеSisymbrium volgense, які размножваецца каранёвымі атожылкамі.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale) Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя, двухгадовыя, радзей шматгадовыя травы.

Лісце перыстараздзельнае або перыстанадрэзанае, голае або апушанае простымі валасінкамі. Кветкі жоўтыя ў доўгіх гронках. Чашалісцікі прамыя або адтапыраныя. Пялёсткі з кіпцікаў, даўгавата-авальныя. Плод — струк.

Хімічны склад

Пустазельныя віды ўтвараюць шмат дробнага насення, якое ўтрымлівае да 30 % тлустага алею. Многія віды — шкодныя або атрутныя расліны, паколькі ўтрымліваюць у насенні гліказіды тыпу сінігрыну, якія ўтвараюць пры расшчапленні гарчычныя алеі з вострым пахам і пякучым смакам.

Практычнае выкарыстанне

На пашах і пакладах гуляўнік высокі (Sisymbrium altissimum) і гуляўнік Лёзеля (Sisymbrium loeselii) у маладым стане з’ядаюцца вярблюдамі, авечкамі, даюць добры сілас.

Насенне некаторых відаў у Азіі ўжываюць замест гарчыцы.

Некаторыя віды служаць у народзе ў якасці лекавых раслін; напрыклад, гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale) ужываўся для лячэння лёгачных хвароб у Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Сібіры, на Алтаі і ў Паволжы.

Remove ads

Віды

Існуе больш за 50 відаў роду[5].

Некаторыя віды:

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
  3. Никифоров Ю.В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер – Белуха, 1992. (Праверана 24 лістапада 2009)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads