Гуміраванне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гуміраванне
Remove ads

Гумі́раванне (англ.: gumming, ад gum — клей) — нанясенне клеявога слоя на адваротны бок аддрукаваных лістоў паштовых марак.

Thumb
Эканомны клеявы слой на марках Германіі пасля Другой сусветнай вайны

Выконваецца на спецыяльных машынах, накатныя валікі якіх наносяць клеявы слой на адваротную паверхню адбітка. У якасці клею прымяняецца раствор дэкстрыну з дадаткам жэлаціну і іншых рэчываў. Жэлацін памяншае змываемасць клеявога слоя пры ўвільгатненні яго перад прыклейваннем. Клеявы слой наносіцца на лісты-адбіткі паштовых марак у падагрэтым стане. Ліст з нанесеным клеявым слоем выводзіцца на рухаючыся павольна транспарцёр закрытага тыпу, дзе ён абдзімаецца струменямі цёплага паветра і высыхае. Пры друкаванні марак афсетным спосабам прымяняецца загадзя гуміраваная папера.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads