Гусаркаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гуса́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гусарка.

Хуткія факты Гусаркаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гусаркаўскі (Гусарскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Краснае, Пожар, Рэкта і Чэпелькі)[1]. 25 лістапада 2009 года скасавана вёска Пожар[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Круглае і Хацень, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта[3]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лазовіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Азерцы, Востраў і Паўлавічы)[4].

Remove ads

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2015 г.):

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...
Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 443 чалавекі[6], з іх 95,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія[7]. Станам на 2015 год насельніцтва Гусаркаўскага сельсавета складала 1095 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 844 чалавекі. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 813 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads