Калініна (Гусявіцкі сельсавет)
былы пасёлак у Гусявіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калі́ніна[1] (трансліт.: Kalinina, руск.: Калинино) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Гусявіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 14 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чонгарская дывізія», працавалі гамарня і вятрак. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 16 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).
Ліквідаваны ў 2016 годзе[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 8 гаспадарак, 8 жыхароў.
Дынаміка
- 1926 год — 29 двароў 190 жыхароў.
- 1959 год — 188 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 8 гаспадарак, 8 жыхароў.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads