Гута (прадпрыемства)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гу́та[1][2] — старая традыцыйная назва прадпрыемства па вырабе шкла; месца, дзе выраблялі шкло і розныя вырабы з яго.
На тэрыторыі Беларусі існуе вялікая колькасць населеных пунктаў, якія называліся Гута або маюць назвы, якія паходзяць ад гэтага слова (Гутка, Гутніца і іншыя[2]). Апроч гэтага, назва таксама шырока пашыраная ва Украіне. Тэрмін захаваўся і ў шэрагу прозвішчаў: Гутнік, гутнікаў і іншых[2].
Выраб шкла на тэрыторыі Беларусі вядомы з XII стагоддзя[1]. У XVI—XVIII стагоддзях існавала каля 70 гутаў[1]. На іх аснове ўтвараліся шкляныя мануфактуры. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя найбольш буйнымі былі Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры[1].
З развіццём тэхналогіі ў XIX стагоддзі мануфактуры пачалі саступаць месца шклозаводам.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads