Гэты нягоднік Сідараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Гэты нягоднік Сідараў» — дзіцячая эксцэнтрычная камедыя рэжысёра Валянціна Горлава, знята на кінастудыі «Беларусьфільм». На экраны фільм выйшаў 21 мая 1984 года.
Remove ads
Сюжэт
У летні піянерскі лагер прыязджае юны геній, паэт, мастак і выдатнік Алёша Сідараў. Але адначасова ў гэты ж лагер накіроўваюць характарыстыку на хлопца з такім жа імем і прозвішчам, але абсалютнага хулігана, двоечніка і гультая. Прачытаўшы яе, усе без выключэння пачалі ставіцца да Алёшы адпаведна, а ўсе яго таленты ўспрымаць як злосныя парушэнні парадку. Вось і пачалі ўсім атрадам спрабаваць яго перавыхаваць. І чым лепш ён сябе праяўляў, тым больш безнадзейным яго лічылі.
Але ў канцы, на дзень адчыненых дзвярэй у лагер прыязджаюць бацькі Алёшы і расказваюць, хто на самай справе іх сын. Усім становіцца вельмі сорамна. І тут у атрадзе з’явіўся сапраўдны хуліган Сідараў.
Remove ads
Акцёры і ролі
Remove ads
Здымачная група
Аўтар сцэнарыя | Аляксандр Шураў |
Рэжысёр-пастаноўшчык | Валянцін Горлаў |
Аператар-пастаноўшчык | Юрый Ялхоў |
Мастак-пастаноўшчык | Аляксандр Верашчагін |
Кампазітар | Уладзімір Давыдзенка |
Тэксты песень | Аляксандр Шураў |
Гукааператар | С. Шухман |
Цікавыя факты
- Прэм’ера адбылася 9 красавіка 1984 года
- У фільме ўдзельнічае Ансамбль «Мелодыя» пад кіраўніцтвам Барыса Фрумкіна
- У тым жа 1984 годзе выйшаў фільм «Канікулы Пятрова і Васечкина, звычайныя і неверагодныя », які выкарыстоўвае той жа сюжэт (першая частка — «Хуліган»)
- Здымкі фільма праходзілі на мяжы РСФСР і Эстонскай ССР у размешчаных адна насупраць другой крэпасцях гарадоў Івангорад і Нарва. Эпізод у заапарку здымалі ў Мінску
Remove ads
Літаратура
- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1971—1983). — Минск: Беларуская навука, 2000. — Т. 2. — 299 с. — ISBN 985-08-0023-2
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads