Гюстаў Маро
французскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гюстаў Маро (фр.: Gustave Moreau; 6 красавіка 1826, Парыж — 18 красавіка 1898, там жа) — французскі мастак, прадстаўнік сімвалізму.
Remove ads
Біяграфія
Гюстаў Маро нарадзіўся ў 1826 годзе ў Парыжы ў сям’і галоўнага архітэктара Парыжа, у чые абавязкі ўваходзіла падтрымліваць у належным выглядзе гарадскія грамадскія будынкі і помнікі. Рана выявіў здольнасці да малюнка і жывапісу. У 1842 годзе, дзякуючы бацькавай пратэкцыі, Маро атрымлівае пасведчанне капііста карцін, якое дазваляла бесперашкодна наведваць Луўр і ў любы час працаваць у яго залах.
Пры падтрымцы і ўхваленні бацькоў у 1846 годзе паступіў у Школу прыгожых мастацтваў, у майстэрню Франсуа Піко, майстра класіцыстычнай арыентацыі, які навучыў яго асновам жывапісу. Навучанне тут было вельмі кансерватыўным і ў асноўным зводзілася да капіравання гіпсавых злепкаў з антычных статуй, малявання мужчынскай аголенай натуры, вывучэнні анатоміі, перспектывы і гісторыі жывапісу. Пацярпеўшы фіяска ў конкурсе на Рымскую прэмію, ён сыходзіць з майстэрні Піко.
Маро быў вучнем Тэадора Шасерыё ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы.
Remove ads
Зноскі
- Gustave Moreau
- RKDartists
- Gustave Moreau // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118583972 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- RKDartists Праверана 30 чэрвеня 2020.
- Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads