Альбер Марке
французскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбер Марке (фр.: Albert Marquet; 27 сакавіка 1875, Бардо — 14 чэрвеня 1947, Парыж) — французскі мастак. У сваёй ранняй творчасці быў блізкі да фавізму; пазней выпрацаваў уласную жывапісную сістэму.
Remove ads
Жыццё і творчасць
Альбер Марке нарадзіўся 27 сакавіка 1875 года ў Бардо, у сям’і чыгуначнага служачага.
У 1890—1895 гадах вучыўся ў парыжскай Школе прыгожых мастацтваў, у класе Гюстава Маро. Некаторы час быў блізкі да фавістаў, сябраваў з Мацісам і Дэрэнам, яго працы экспанаваліся на групавой выстаўцы ў Восеньскім салоне 1905 года і Салоне незалежных у 1906 годзе. Займаўся кніжнай ілюстрацыяй (раман Шарля-Луі Філіпа «Бюбю з Манпарнаса», 1903). З 1919 года жыў у невялікіх мястэчках вобласці Іль-дэ-Франс, шмат падарожнічаў, быў у СССР (1934).
У 1920 годзе выйшла першая манаграфія аб творчасці мастака. Гады Другой сусветнай вайны ён правёў у Алжыры, дзе ўпершыню пабываў у 1911 годзе разам з Мацісам; удзельнічаў у Супраціве. У 1945 годзе вярнуўся ў Парыж. У 1947 годзе Марке перанёс цяжкую аперацыю, у гэтым жа годзе мастак памёр.
Remove ads
Зноскі
- Delarge J. Albert MARQUET // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Albert for Pierre Albert Marquet // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Albert Marquet
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- https://www.workwithdata.com/person/albert-marquet-1875 Праверана 4 лістапада 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads