Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Размешчаны ў г. Жодзіна па вул. Ціміразева, 1.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1927 г. у Менску як Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна[1], які аб’яднаў разрозненыя вопытныя станцыі, аддзелы і лабараторыі Беларусі. З 1932 года — Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР. У 1937—1956 гадах Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР.
У 1956—1989 гадах Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства. З 1964 г. у Жодзіна. У 1989—2003 гадах Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў. У 2003—2006 гадах Інстытут земляробства і селекцыі. З 2006 года Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве.
Remove ads
Дзейнасць
Цэнтр займаецца комплекснай распрацоўкай пытанняў эканамічна эфектыўнай вытворчасці раслінаводчай прадукцыі пры выкананні патрабаванняў аховы навакольнага асяроддзя (экалагічных абмежаванняў); стварэннем высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, удасканаленнем сістэмы насенняводства, забеспячэннем інтэнсіфікацыі галіны раслінаводства на аснове развіцця занальных сістэм земляробства, адаптаваных да канкрэтных глебава-кліматычных умоў, распрацоўкай высокаэфектыўных тэхналогій вырошчвання, прымянення ўгнаенняў і сродкаў аховы раслін і інш.
Remove ads
Структура
Падраздзяленні
- Аддзел насенняводства і тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых раслін
- Аддзел сістэм земляробства
- Лабараторыя рэгуляцыі росту і развіцця раслін
- Лабараторыя імунітэту
- Лабараторыя трыцікале
- Лабараторыя ячменю
- Лабараторыя крупяных культур
- Лабараторыя аўса
- Аддзел зернебабовых культур
- Аддзел алейных культур
- Аддзел шматгадовай травы
- Аддзел азімых збожжавых культур
- Аддзел палявой кормавытворчасці
- Аддзел генетычных рэсурсаў раслін
- Аддзел біяхіміі і біятэхналогіі
- Аддзел навуковых даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці
- Аспірантура
- Савет па абароне дысертацый
- Планава-вытворчы аддзел
- Аддзел бухгалтарскага ўліку і кантролю
- Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту
- Група па будаўніцтве
- Эксплуатацыйна-тэхнічны аддзел
- Вытворчы аддзел
- Гаспадарчы аддзел
Дачынныя прадпрыествы
- Інстытут глебазнаўства і аграхіміі
- Інстытут аховы раслін
- Інстытут меліярацыі
- Інстытут ільну
- Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках
- Палескі інстытут раслінаводства
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыества «Шыпяны-АСК»
Падначаленыя ўстановы
- Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі
- Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі
- Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі
- Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі
- Мінская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі
- Гомельская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі
Дырэктары
- Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі — 1927—1930
- Якаў Мікітавіч Афанасьеў — 1931—1937
- Сяргей Несцеравіч Іваноў — 1938—1939
- Аляксандр Мікалаевіч Урсулаў — 1939—1941
- Ганна Андрэеўна Язубчык — 1944—1945
- Віктар Іванавіч Шэмпель — 1946—1949
- Аркадзь Іванавіч Лапо — 1950—1953
- Віктар Іванавіч Шэмпель — 1953—1972
- Віктар Сцяпанавіч Шавялуха — 1973—1974
- Уладзімір Паўлавіч Самсонаў — 1974—1999
- Міхаіл Анатолевіч Кадыраў — 1999—2006
Remove ads
Генеральныя дырэктары
- Фёдар Іванавіч Прывалаў — 2006—2023
- з 27 сакавіка 2023 — Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў[2].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads