Гідраргіліт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гідраргіліт
Remove ads

Гідраргіліт, Гібсіт (грэч. hydor + argillos, вада і белая гліна) — мінерал, аксід алюмінію, γ-Al(OH)3 (часам α-Al(OH)3. Утрымоўвае 65,4 % гліназёму (Al2O3); вядомыя прымешкі Fe3+ і Ga3+, якія замяшчаюць ў структуры Al3+. Назва паходзіць ад прозвішча англійскага мінеролага Дж. Гібса (англ.: G. Gibbs).

Хуткія факты Гідраргіліт, Формула ...

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталічная структура слаістая, складаецца з двулістных пакетаў (OH), у сярэдзіне якіх размешчаны іоны Al3+. Па слабых міжпакетных сувязях праходзіць добрая спайнасць. Гідрагіліт утварае дробныя тонкапласціністыя, звычайна бясколерныя з перламутравым бляскам крышталікі, а таксама парашкаватыя масы і скарыначкі з радыяльна-прамяністай або лускаватай мікраструктурай. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 2,5—3,5; шчыльнасць 2300—2400 кг/м³. Гідраргіліт звычайна ўтвараецца пры выветрыванні парод, багатых гліназёмам. Разам з іншымі гідравокісламі алюмінію (дыяспар, бёміт) і жалеза гідаргіліт уваходзіць у склад баксітавых руд.

Remove ads

Зноскі

  1. International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (February 2013) — 2013.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q26224004'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13651104'></a>
  2. Гидраргиллит // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads