Гільермі Фігейрэду

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гільермі Фігейрэду
Remove ads

Гільермі Фігейрэ́ду (Guilherme Figueiredo; 13 лютага 1915, г. Кампінас, Бразілія — 1997) — бразільскі драматург і пісьменнік.

Хуткія факты Гільермі Фігейрэду, Асабістыя звесткі ...

Скончыў універсітэт у Рыа-дэ-Жанейра.

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў як тэатральны крытык. Яго п’есы «Герой», «Лісістрата» (абедзве 1943), «Трагічная пантаміма» (1948), «Бог пераначаваў у доме» (1949), «Усеагульная забастоўка» (1950), «Балада для Сатаны» (1957), «Марыя да Понці» (1959) і інш. адметныя алегарычнасцю, міфалагічнымі матывамі, гратэскавасцю сітуацый. Сусветную вядомасць прынесла драма «Ліса і вінаград» (1953), у якой сцвярджаецца права чалавека на свабоду і годнасць. Аўтар раманаў, сатырычнага «Трыццаць гадоў без ландшафту» (1939), псіхалагічнага «Па той бок ракі» (1961), трактата пра драматычнае мастацтва «Ксанф» (1957), вершаў, гумарэсак і інш.

На беларускай мове яго п’есу «Ліса і вінаград» першым паставіў Беларускі тэатр імя Я. Купалы (1957, у перакладзе Ю. Гаўрука).

Remove ads

Зноскі

1. Itaú Cultural Guilherme Figueiredo // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.

3. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads